Вы тут

БДУ пачынае прыём заявак на навучанне ў "Школе юных эканамістаў"


Яе слухачамі могуць стаць школьнікі, ліцэісты і гімназісты 8-11 класаў. Курс скіраваны на сістэматызацыю эканамічных ведаў у навучэнцаў і павышэнне ўзроўню іх фінансавай пісьменнасці. Яго будзе праводзіць эканамічны факультэт ВНУ, паведамляе прэс-служба апошняй.


Лекцыі і семінары ахопяць пытанні банкаўскай сістэмы, асаблівасці работы аўдытарскіх, кансалтынгавых і фінансавых кампаній, IT-сферы і г.д. Выкладчыкамі школы выступяць студэнты і магістранты БДУ. Яны падзеляцца вопытам вучобы ва ўніверсітэце і дапамогуць абітурыентам вызначыцца з выбарам спецыяльнасці. У рамках праграмы для юных эканамістаў прадугледжаны таксама экскурсіі на буйныя прадпрыемствы, фінансавыя кампаніі і банкаўскія ўстановы Мінска.

Пры паспяховым заканчэнні школы абітурыентаў гэтага года чакае прыемны бонус. Пры паступленнi на эканамічны факультэт БДУ яны будуць мець пераважнае права пры залічэнні ў выпадку роўнасці ўмоў, вызначаных правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі. Гэта распаўсюджваецца на тых, хто паступае на вочную і завочную форму навучання.

Адбор заявак будзе праходзіць на конкурснай аснове. Для ўдзелу неабходна мець агульны бал паспяховасці за папярэдні навучальны год не ніжэй за сем, а таксама напісаць матывацыйны ліст.

Заняткі будуць праходзіць у групах (8-9 класы і 10-11 класы) на эканамічным факультэце (вул. К. Маркса, 31) па суботах (з 12.45 да 14.05) у перыяд з 16 лістапада па 28 сакавіка.

Навучанне бясплатнае. Рэгістрацыя слухачоў вядзецца з 1 па 31 кастрычніка ўключна.

З падрабязнай інфармацыяй аб рабоце школы і рэгістрацыі слухачоў можна азнаёміцца ​​тут.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».