Вы тут

У Беларусі плануецца адкрыццё 4 крам duty free на ўездзе ў краіну


Пра гэта паведаміў журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын пасля нарады па пытанню функцыянавання магазінаў бяспошліннага гандлю.


Аляксандр Турчын патлумачыў, што размова ідзе пра крамы, якія знаходзяцца  на тэрыторыі  зоны мытнага кантролю. «Гэта значыць, што сёння чалавек, які купіў тавары ў гэтым магазіне, яшчэ будзе дагледжаны мытнікамі, – дадаў першы віцэ-прэм'ер. – Сёння пакупкі ў гэтых магазінах усё роўна будуць у рамках тых нормаў, якія  дзейнічаюць на тэрыторыі ЕАЭС».

Асноўныя тавары, якія прадаюцца ў магазінах duty free – алкаголь, цыгарыты і парфумерыя.  Абмежаванні, якія сёння вызначаны Дзяржаўным мытным камітэтам для бязмытнага ўвозу і вывазу тавараў – тры літры алкаголю на чалавека, блок (200) цыгарэт.

«Падаткі, якія  ўплачваюць такія магазіны, ідуць у бюджэт. Мы даем чалавеку права выбару: купіць гэтыя тавары на тэрыторыі сумежных дзяржаў, і адпаведна ад гэтага ні бюджэт, ні суб'екты гаспадарання  не атрымаюць нічога, або ўсё ж такі прагаласаваць рублём у гэтых крамах, пакінуць валютную выручку, і нашы суб'екты заплацяць падаткі ў бюджэт. Таму рашэнне падтрымана, і ўрад разам з Упраўленнем справамі Прэзідэнта у бліжэйшы час унясе на разгляд кіраўніка дзяржавы адпаведны праект распараджэння», – рэзюмаваў Аляксандр Турчын.

Дакументы забяспечаць адкрыццё яшчэ чатырох магазінаў duty free на аўтамабільных пунктах перасячэння дзяржаўнай мяжы. Пакуль для наземных вандроўнікаў працуе толькі адзін такі магазін.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.