Вы тут

Філасофскія праблемы сучаснасці абмяркуюць у БДУ


Двухдзённая Міжнародная навуковая канферэнцыя "Філасофія і сацыяльныя навукі ў сучасным свеце” стартуе 26 верасня ў БДУ (вул. Кальварыйская, 9). Форум прымеркаваны да 30-годдзя факультэта філасофіі і сацыяльных навук.


Усяго ўдзельнікамі канферэнцыі стануць больш як сто даследчыкаў з Азербайджана, Беларусі, Ізраіля, Іспаніі, Польшчы, Расіі, Славакіі, ЗША, Украіны і Эстоніі. Навуковыя даклады будуць прадстаўлены ў сямі секцыях. У другі дзень, форуму пройдуць адкрытыя майстар-класы для ўсіх ахвотных (вул. Кальварыйская, 9, аўд. 18а і аўд. 738). Пачатак у 10.00.

Старшы навуковы супрацоўнік Універсітэта імя Бэн-Гурыёна (Ізраіль) Наталля Хварасцьянава раскажа пра фактары, якія ўплываюць на лад жыцця пажылых людзей, і метады іх сацыяльна-псіхалагічнай падтрымкі. Другі майстар-клас “Дыягностыка эмацыйнай стратэгіі ўзаемадзеяння чалавека са светам у кансультатыўнай практыцы” правядзе дацэнт Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Т.Шаўчэнкі Святлана Васькоўская. Слухачы пазнаёмяцца з алгарытмамі ўсведамлення канфліктных перажыванняў і барацьбы з імі.

Таксама ў рамках канферэнцыі адбудзецца лекцыя прафесара факультэта масавай камунікацыі Масачусецкага ўніверсітэта (ЗША) Донала Карбо (аўд. 528). Пачатак у 14.00. Яго даклад “Нябачнае непаразуменне: дэкадаванне культур у размове” будзе прысвечаны вырашэнню праблем міжкультурнай камунікацыі.

Вынікам форуму стане зборнік матэрыялаў удзельнікаў, які апублікуюць у Электроннай бібліятэцы БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».