Вы тут

На працягу ўсяго тыдня ў нас будзе холадна


На працягу ўсяго тыдня ў нас будзе холадна. А ўсё таму, што на тэрыторыю краіны зробіць набег скандынаўскі антыцыклон. Адно добра — на працягу гэтых дзён будзе практычна без дажджоў, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Аднак антыцыклон прынясе і суперхалодныя ночы. У гэты час пры ясным небе чакаюцца замаразкі. У канцы рабочага тыдня на поўдні краіны адаб'ецца ўплыў больш цёплай і вільготнай паветранай масы, а ў выхадныя дні атмасферныя франты, якія ссоўваюцца з боку Заходняй Еўропы, абумовяць кароткачасовыя дажджы.

Ужо заўтра ўдзень будзе пераважна без ападкаў. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца замаразкі да мінус 3 градусаў, месцамі тэмпература паветра складзе 1—6 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе ад плюс 8 да плюс 15 градусаў, па паўднёвым захадзе — 16—17 цяпла. Таксама будзе практычна суха і ў чацвер, толькі па паўднёвым захадзе краіны ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—8 цяпла, месцамі, у асноўным па паўночным усходзе краіны, магчымыя замаразкі да мінус 3 градусаў, удзень будзе 10—16 цяпла. У паўднёва-заходніх раёнах краіны будзе значна цяплей: уначы — ад плюс 9 да плюс 10 градусаў, удзень — 17—18 цяпла.

У пятніцу, 27 верасня, будзе таксама пераважна без ападкаў, толькі па поўдні краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—8 цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 10 градусаў, месцамі, у асноўным па паўночным усходзе краіны, магчымыя замаразкі да мінус 3 градусаў. Удзень будзе ад плюс 11 да плюс 18 градусаў.

Па папярэдніх прагнозах айчынных сіноптыкаў, у суботу надвор'е пагоршыцца. А ўсё таму, што атмасферны фронт абумовіць уначы і раніцай па захадзе,
удзень — на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—8 цяпла, па ўсходзе месцамі магчымыя замаразкі да мінус 2 градусаў, удзень будзе ад плюс 12 да плюс 18 градусаў. Па паўднёвым захадзе краіны ноччу чакаецца 9—10 цяпла, удзень — ад плюс 19 да плюс 20 градусаў. У нядзелю месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 5—12 цяпла, а ўдзень будзе ад плюс 13 да плюс 18 градусаў, а па паўднёвым захадзе краіны — нават да плюс 20 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Сонечна, але ўжо без цяпла

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».