Вы тут

У Беларусі распрацоўваецца праграма пераходу грамадскага транспарту на электрычны


У Беларусі распрацоўваецца комплексная праграма па пераходзе ўсяго грамадскага транспарту ў буйных гарадах на электрычны, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут, паведамляе БЕЛТА.


Беларусь стала паўнапраўным бокам Парыжскага пагаднення па клімаце першай з краін СНД і 30-й у свеце. Краіна ўзяла на сябе абавязацельствы да 2030 года на 28% паменшыць выкіды парніковых газаў (у параўнанні з 1990-м). У адпаведнасці з патрабаваннямі пагаднення, Беларусь не пазней за люты 2020 года прадставіць свой другі нацыянальна-вызначаны ўклад, які змяшчае яшчэ больш амбіцыйныя абавязацельствы. Урадам зацверджаны план мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Парыжскага пагаднення па клімаце.

"Адным з рашэнняў, якія спрыяюць пераходу краіны да вугляроднай нейтральнасці, з'яўляецца пераход ад вуглевадароднага транспарту да электрычнага, - сказаў Аляксандр Корбут. - Краіна прыняла рашэнне аб развіцці электратранспарту як нацыянальнага прыярытэту, прыняты шэраг нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць гэтую сферу. Распрацоўваецца комплексная праграма па пераходу ўсяго грамадскага транспарту ў буйных гарадах на электрычны".

"Сёння ў Беларусі эксплуатуюцца 83 электробусы вытворчасці кампаніі "Белкамунмаш". Прадпрыемства распрацоўвае новы від электробуса, які будзе адпавядаць патрабаванням ЕС, і мы спадзяемся, што ён будзе экспартавацца ў гэтыя краіны. У развіцці нацыянальнай інфраструктуры для электратранспарту краіна кіруецца тым, што наша геаграфічнае становішча фармуе свайго роду калідор для такога транспарту. Неабходная каардынацыя намаганняў дзяржаў у гэтай сферы, адзіныя падыходы да зарадным станцыях, станцыях тэхабслугоўвання. Бел арусь можа выступіць каардынатарам фарміравання інфраструктуры для электратранспарту ў рэгіёне, а таксама надзейным пастаўшчыком, можа перадаваць веды і вопыт суседніх краінаў, прыцягваць партнёраў і інвестыцыі для вытворчасці", - зазначыў намеснік міністра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».