Вы тут

Мінскі ўніверсітэт трэцяга ўзросту плануе прыняць на навучанне 700 чалавек


Мінскі ўніверсітэт трэцяга ўзросту рыхтуецца да ўступнай кампаніі. У гэтым навучальным годзе ён плануе прыняць на навучанне 700 чалавек. Вучоба пачнецца з 14 кастрычніка.


 

Фота Вікторыі Сікорскай.

Праект «Мінскі ўніверсітэт трэцяга ўзросту» рэалізуе грамадская арганізацыя «Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў» пры падтрымцы кампаніі JTІ і Мінгарвыканкама.

Каб падаць дакументы, з сабой неабходна прынесці пенсійнае пасведчанне. Перавагу пры залічэнні будуць мець пенсіянеры, гатовыя зрабіць свой унёсак у праект і якія раней не навучаліся ва ўніверсітэце трэцяга ўзросту. Навучанне бясплатнае. Узрост слухачоў — 60+.

Прыём дакументаў на 2019/2020 навучальны год будзе праходзіць па адрасе: праспект Машэрава, 8. 

  • 25 верасня з 12.00 да 17.00.
  • 26 верасня з 10.00 да 17.00.

Таксама да 1 кастрычніка працягнецца фарміраванне каманды валанцёраў-выкладчыкаў.

«Кожны год у нашым праекце працуе больш за сто валанцёраў. Гэта не толькі студэнты, але і працуючыя спецыялісты, пенсіянеры. Валанцёр можа праводзіць заняткі з кастрычніка да мая з замацаванай за ім групай ці чытаць разавыя лекцыі, праводзіць майстар-класы, трэнінгі, — адзначае куратар вучэбнай групы ўніверсітэта трэцяга ўзросту Вольга Шышло.

— Дыплом выкладчыка і педагагічны вопыт не патрабуюцца. Галоўнае — гэта жаданне падзяліцца ведамі і ўменнямі».

Сёлета ўніверсітэт трэцяга ўзросту запрашае валанцёраў для правядзення курсаў па замежных мовах, беларускай мове, аратарскім майстэрстве, танцавальным і спартыўным кірунках, псіхалогіі, акцёрскім майстэрстве, фоташопе і відэамантажы, экскурсазнаўстве, модзе і стылю. Можна прапаноўваць уласны курс — праект адкрыты да новых ідэй і гатовы іх падтрымаць.

Адправіць заяўку можна на адрас 3-age@basw-ngo.by

Святлана БУСЬКО

Загаловак у газеце: Гатовыя вучыцца ў свае 60+?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».