Вы тут

У Мінску п'яны мужчына парэзаў кола аўтамабіля Дэпартамента аховы


У Мінску нецвярозы мужчына парэзаў кола аўтамабіля Дэпартамента аховы, паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава. Інцыдэнт трапіў у аб'ектыў відэарэгістратара, усталяванага ў службовым аўтамабілі.


Каля прадуктовага магазіна па вуліцы Няміга ў Мінску, куды пасля спрацоўвання сігналізацыі прыбыў нарад Цэнтральнага аддзела Дэпартамента аховы МУС, праваахоўнікі прыпаркавалі службовую Niva Chevrolet ля абочыны і накіраваліся ў гандлёвую кропку. Пакуль яны адсутнічалі, да аўтамабіля падышоў мінак, парэзаў ў ім правае пярэдняе кола і схаваўся.

Пасля выяўлення пашкоджанняў міліцыянеры вывучылі запісы з відэарэгістратара службовага аўтатранспарту і абследавалі тэрыторыю вакол. У выніку меркаванага хулігана па прыкметах затрымалі ў адным з бліжэйшых кафэ і перадалі для разбору следча-аператыўнай групе Цэнтральнага РУУС сталіцы. Падазраваным апынуўся жыхар Віцебскай вобласці 1995 года нараджэння, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.1 арт.339 КК Беларусі (хуліганства). Цяпер затрыманы знаходзіцца ў ІЧУ.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.