9 верасня ў Калінкавічах з прыкметамі вострай кішачнай інфекцыі шпіталізавалі бацьку і сына. Яны распавялі, што звязваюць свой стан з ужываннем салаты і курыцы-грыль, набытых у адной з крамаў буйной гандлёвай сеткі, паведамляе "Гомельская праўда".
Як распавяла загадчык аддзела эпідэміялогіі абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Іна Салажкова, у ходзе расследавання санітарна-эпідэміялагічнай службай у краме устаноўлены парушэнні ў тэхналогіі прыгатавання салатаў, якасці правядзення уборкі. А пры лабараторным абследаванні персаналу былі выяўлены хворыя на сальманелёз, а таксама носьбіты гэтага інфекцыйнага захворвання.
Праца цэха па вытворчасці паўфабрыкатаў прыпыненая. Адміністрацыя гандлёвага аб'екта прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці.
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».