Вы тут

Пасажыр аўтамабіля таксі, адкрываючы дзверы, пашкодзіў аўтобус, які ехаў міма


Кур'ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў горадзе над Бугам.


Як паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама, 29-гадовы мужчына на аўтамабілі “Таёта Прыус” (таксі) прывёз чарговага нецвярозага пасажыра на вуліцу Гвардзейскую у мікрараёне "Паўднёвы". Кіроўца спыніў машыну каля краю праезнай часткі.

Паглядзеўшы ў люстэрка задняга іду, ён убачыў, што ззаду набліжаецца аўтобус, і сказаў пасажыру не адкрываць дзверы, пакуль той не праедзе. Аднак пасажыр альбо не пачуў, альбо не звярнуў увагі на просьбу кіроўцы. І ў той момант, калі аўтобус практычна праехаў міма аўтамабіля, пасажыр вырашыў выйсці і адкрыў левыя заднія дзверы, пашкодзіўшы кузаў аўтобуса. Але гісторыя на гэтым не скончылася.

Пры складанні адміністрацыйнага матэрыялу было ўстаноўлена, што кіроўца таксі не меў права кіравання, паколькі быў яго пазбаўлены за неаднаразовае перавышэнне хуткасці руху. Гэтак жа аналагічны матэрыял складзены ў дачыненні да ўладальніка аўтамабіля (за перадачу права кіравання асобе, якая не мае такога права).

Пасажыр, 48-гадовы брэстаўчанін, у гэтай гісторыі таксама не застаўся беспакараным: і ў яго дачыненні быў складзены адміністрацыйны матэрыял.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.