Вы тут

У мінскіх школах, дзіцячых садках і бальніцах пачынаюць уключаць ацяпленне


У Мінску з сённяшняга дня пачынаюць уключаць ацяпленне ў дзіцячых садках, школах, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржархіву і бібліятэках. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінгарвыканкам, улічваючы неспрыяльны прагноз надвор'я, паведаміла БЕЛТА начальнік упраўлення гарадскога гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Марына Малаева.


Ацяпленне ўключаецца па ўзгадненні з цеплазабеспячальнымі арганізацыямі пры наяўнасці пашпартоў гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд. На гэты час арганізуецца дзяжурства персаналу. Пры тэмпературах паветра, вышэйшых за 10 градусаў, ацяпленне памяшканняў перавядуць у рэжым прапальвання. Пры стабільным павышэнні сярэднесутачнай тэмпературы паветра будуць прыняты своечасовыя меры па адключэнні ацяплення.

Плануецца, што з 24 верасня пацяплее і ў жыллёвым фондзе, інтэрнатах, гасцініцах, басейнах, навучальных установах, тэатрах.

У мінулым годзе ацяпляльны сезон стартаваў у сталіцы 28 верасня. З 1 кастрычніка пачалося падключэнне ацяплення ў жылым сектары, інтэрнатах, гасцініцах, басейнах, агульнагарадскіх лазнях, навучальных установах і тэатрах.

Для правільнага ўключэння сістэм, недапушчэння гідраўдараў і зрыву цыркуляцыі цепланосьбіта ацяпленне ўключаецца паступова. Спачатку цяпло прыходзіць на аб'екты сацыяльнай сферы, затым у жылыя дамы, прычым поўнае ўключэнне ацяплення ў жылфондзе адбываецца на працягу чатырох-пяці дзён. У апошнюю чаргу ацяпленне ўключаюць у адміністрацыйных будынках.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.