Вы тут

Прэзідэнт: Проста пад абяцанні грошай не будзе


Што сёння адбываецца ў Магілёўскай вобласці: як ідуць справы з дысцыплінай, тэхналогіямі, якім чынам падрыхтаваны жывёлы да зімоўкі і колькі назапашана кармоў — гэтыя тэмы былі на парадку сустрэчы Прэзідэнта з Леанідам Зайцам, старшынёй Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і Міхаілам Русым, памочнікам Прэзідэнта — інспектарам па Магілеўскай вобласці.


Фота БЕЛТА

Асаблівую ўвагу надалі пытанню аб грашовай дапамозе рэгіёну. Кіраўнік краіны папярэдзіў суразмоўцаў, што ў складзе Беларусі не адна Магілёўская вобласць. «Таму, калі вы будзеце выкладаць свае праблемы і звяртацца з якімісьці просьбамі, вы павінны мець на ўвазе, што акрамя вас яшчэ ёсць цэлая рука абласцей, якія маюць патрэбу ў адпаведнай дапамозе і падтрымцы», — паведаміў Прэзідэнт.

Лідар дзяржавы падкрэсліў: Магілёўшчына і Віцебшчына — асаблівыя вобласці. І, зразумела, на іх трэба «глядзець своеасабліва», што і робіць Прэзідэнт. Але кіраўнік краіны бачыць праблемы і Гродзенскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей. «А ў Гомельскай, вы ведаеце, таксама праблем, на жаль, не менш, чым у Магілёўскай ці нават Віцебскай вобласці, таму давайце абмяркоўваць усе вашы прапановы і праблемы з пункту гледжання фінансавых магчымасцяў нашай Беларусі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Проста пад абяцанні грошай не будзе, падкрэсліў ён. «Мы павінны бачыць дакладны разлік. Калі вы нешта ствараеце, мы павінны бачыць, калі вернуцца гэтыя грошы. І не толькі тыя, якія вам рэспубліка ці банкі змогуць прадаставіць, але вы павінны бачыць і вяртанне ўласных сродкаў. Гэта ж для вас вельмі важна», — звярнуў увагу Прэзідэнт.

Не менш чым сумам, трэба надаваць увагу і тэрмінам вяртання грошай. «Калі вы плануеце пазычыць грошы і вярнуць іх праз 15-20 гадоў, дык з вамі ніхто размаўляць не будзе. Нас з вамі не будзе», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка і дадаў, што трэба бліжэй да жыцця ўносіць прапановы.

Самы галоўны момант, калі вобласць атрымае падтрымку, — ад яе чакаюць штодзённай станоўчай дынамікі. Грошы павінны працаваць і даваць эфект у выглядзе падаткаў, вяртання крэдытаў, павышэння заробкаў жыхароў, вытворчасці прадукцыі і рэалізацыі яе на ўнутраным і знешнім рынках.

«Вось аснова нашага сённяшняга дыялогу па Магілёўскай вобласці. І ні ў якім разе не зыходзьце з прынцыпу — прасіце больш, усё роўна дадуць менш, — папярэдзіў Прэзідэнт. — І другое, менш бюракратыі. Калі вы выбачыце, што заўтра ад гэтага можна нешта атрымаць, то трэба сёння гэта зрабіць. Не трэба адкладваць у доўгую скрыню. Трэба хутка рашаць гэтыя пытанні».


Па словах Леаніда Зайца, старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, на сустрэчы з Прэзідэнтам ішла размова пра стратэгічнае развіццё і тактычныя падыходы па падняцці эканамічнага развіцця вобласці і яе суб’ектаў гаспадарання.

«Прэзідэнтам дакладна пастаўлена задача — забяспечыць дынаміку эканамічнага росту Магілёўскай вобласці. Прапрацавана праграма з 2019 да 2025 года ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці, якая накіравана на павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці таварнай масы, павелічэнне выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, якая ў сваю чаргу дазволіць дасягнуць па выніках працы за 2020 год з выхадам на заробкі не менш 1000 рублёў на аднаго працоўнага», — канстатаваў Леанід Заяц.

Таксама парадку патрабуе кіраўнік краіны ў жывёлагадоўлі і раслінаводстве: выканання тэхналогій, ліквідацыі падзёжу жывёлы і безгаспадарнасці.

Працуе вобласць і над інвестыцыямі. Па выніках дзевяці месяцаў года прагназуецца прыцягненне прыкладна 80 мільёнаў доллараў прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове. Звычайна яны ідуць на прадпрыемства свабоднай эканамічнай зоны Магілёва, якія экспартуюць сваю прадукцыю.

Разам з ключавымі мінстэрствамі нашай краіны, старшынямі раённых выканаўчых камітэтаў, службаў вобласці актуалізаваны праграмы, якія тычацца развіцця паўднёва-усходніх рэгіёнаў Магілёўшчыны. Такое даручэнне даў Прэзідэнт падчас нарады ў жніўні ў Касцюковічах. Па словах Леаніда Зайца, падрыхтаваны праект Указа Прэзідэнта, які ўносіць дапаўненні ва Указ за 2015 год.

«З улікам асаблівасцяў развіцця паўднёва-усходніх тэрыторый падрыхтаваны ўсе нарматыўна-прававыя дакументы, вызначаны параметры, задачы, на якія павінен выйсці гэты рэгіён з 2019 па 2025 год. Гэта прадугледжвае і будаўніцтва новых вытворчасцей, пашырэнне дзейнасці існуючых прадпрыемстваў, павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі расліна- і жывёлагадоўства з выхадам на канкрэтныя паказчыкі, якія б забяспечвалі падняцце матэрыяльнага дабрабыту пражываючых на дадзеных тэрыторыях», — паведаміў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама.

Марыя Дадалка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».