Вы тут

Лукашэнка: Свет не стаў спакайнейшым, і Беларусь павінна прымаць пэўныя меры ў гэтай сувязі


 

Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Раман Галоўчанка паведаміў Прэзідэнту аб рабоце вядучых прадпрыемстваў у гэтай галіне. Сярод іх 558-мы авіярамонтны завод, Аршанскі авіярамонтны завод, «Тэхніка сувязі».


Фота БЕЛТА

Кіраўнік дзяржавы таксама пацікавіўся аб выпуску новых узораў узбраення, якія здольныя сёння ствараць айчынныя спецыялісты.

Яшчэ адна праблема, якая хвалюе Прэзідэнта — гэта ракетабудаўніцтва. «Мы стварылі сярэднюю ракету (прыкладна 300 кіламетраў), размова ішла пра павелічэнне далёкасці, магутнасці гэтых ракет. І на аснове той базы, якая ў нас існуе, на аснове вопыта нашых партнёраў, перш за ўсё Кітайскай Народнай Рэспублікі, з якой мы актыўна супрацоўнічаем у вобласці ракетабудаўніцтва, хацелася б ведаць, як тут прасоўваюцца пытанні і як вырашаюцца тыя задачы, якія былі пастаўлены?», — пацікавіўся кіраўнік краіны.

Ён адзначыў, што даклад Рамана Галоўчанкі не павінен гучаць як «бразгатанне зброяй». «Я гэтага цалкам не ўспрымаю, асабліва ў гэты гарачы час, асабліва ў Беларусі. Вы ведаеце, што ў фокусе ўвагі аказалася наша краіна, асабліва ў сувязі з разрывам Дагавора аб ракетах малой і сярэдняй далёкасці». Прэзідэнт падкрэсліў, што краіна выступае катэгарычна супраць размяшчэння такога ўзбраення ў Еўропе.

«Я ўжо не аднойчы пра гэта казаў», — нагадаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, размова ідзе пра тое, што «Беларусь таксама знаходзіцца ў гэтым катле, гэтай гарачай, можна сказаць, палітычнай кропцы і не можа не звяртаць увагі на гарантаванне сваёй бяспекі».

Фота БЕЛТА

Свет не стаў спакайнейшым, і Беларусь павінна прымаць пэўныя меры ў гэтай сувязі, лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Раман Галоўчанка далажыў, што задачы, якія стаяць перад ведамствам сёлета, у цэлым выконваюцца. Прадпрыемствы, якія ўваходзяць у сістэму ДВПК, працуюць рэнтабельна, заработная плата там паступова расце. Па словах старшыні камітэта, Дзяржкамваенпрам курыруе не толькі прадпрыемствы, якія ўваходзяць у яго сістэму, але і ў цэлым арганізацыі абароннага сектара эканомікі.


Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Раман Галоўчанка расказаў журналістам, што ў галіне рэалізуюцца некалькі кірункаў — праграмы развіцця ўзбраення, ваеннай тэхнікі ў інтарэсах беларускіх ваенных структур, пастаўкі на экспарт і праграмы развіцця самой галіны, мадэрнізацыі прадпрыемстваў у малых і сярэдніх гарадах — Оршы, Баранавічах, Барысаве, Лідзе.

«У кожным з іх ёсць нашы прадпрыемствы, якія патрабуюць увагі і развіцця. Таму Прэзідэнта, як Вярхоўнага галоўнакамадуючага, цікавілі такія пытанні, як рэалізацыі стратэгічных, прарыўных кірункаў развіцця менавіта айчынных сістэм узбраення, і так у цэлым сітуацыя па абаронным комплексе, сектары эканомікі. Яна дастаткова пазітыўная, як я ўжо казаў, задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця, якія стаяць перад прадпрыемствамі выконваюцца. Праграма мадэрнізацыі рэалізуецца, паказчыкі знаходзяцца ў межах устаноўленых норм», — сказаў Раман Галоўчанка.

Сёння стабільна працуюць забяспечаныя заказамі авіарэмонтныя заводы краіны. Складаная сітуацыя на пачатку года была на Аршанскім авіярэмонтным заводзе. «У сілу вядомых прычын там прыйшлося нанова аднаўляць вытворчасць, нанова прыцягваць кадры, глядзець тэхналогіі, а самае галоўнае — шукаць заказы», — паведаміў старшыня Дзяржваенпрамкама. Зараз завод больш чым у два разы нарасціў аб’ёмы выпуску прадукцыі. Аднаўляюцца верталёты не толькі для Беларусі, але і для Паўднёва-Усходняй Азіі, Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі.

У Беларусі 155 дзяржаўных і прыватных арганізацый маюць ліцэнзіі на від дзейнасці, звязаны з распрацоўкай ці вытворчасцю прадукцыі ваеннага назначэння. Гэта і вялікія заводы, і малыя канструктарскія бюро. Па словах, Рамана Галоўчанкі, на прадпрыемствах Дзяржваенпрама працуюць больш за 15 тысяч чалавек. Усяго ў сістэме задзейнічана каля 30 тысяч чалавек. І гэта лічба расце, з’яўляюцца новыя прадпрыемствы, якія дынамічна развіваюцца і ажыццяўляюць высокатэхналагічныя распрацоўкі, запатрабаваныя ў Беларусі і за мяжой.

Марыя Дадалка

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.