Вы тут

Мінлясгас не бачыць падстаў для павелічэння адстрэлу ваўка


Падстаў, якія б казалі пра неабходнасць павялічваць адстрэл ваўка, у Беларусі пакуль няма. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Казарэз, паведамляе БЕЛТА.


Каментуючы сітуацыю з частымі візітамі драпежніка ў населеныя пункты, размешчаныя паблізу лясоў (што, безумоўна, выклікае ў людзей занепакоенасць), прадстаўнік ведамства адзначыў, што пакуль праблемы нападу здаровых ваўкоў на людзей у краіне не адзначаецца. "Мы маем усе магчымасці, каб гэта спыняць. Але для таго, каб павялічваць інтэнсіўнасць канфіскацыі ваўка, сёння няма перадумоў. Мы глядзім па ўліку, здабычы: колькасць папуляцыі драпежніка не ўзрастае", - адзначыў Аляксандр Казарэз.

Паводле яго слоў, прычынай таго, што ваўкоў сталі часцей заўважаць паблізу населеных пунктаў, з'яўляецца скарачэнне колькасці дзікоў. Калісьці яны складалі каля 70% біямасы дзікіх капытных ў лясах, якімі харчаваліся ў тым ліку і ваўкі. Паколькі кабаноў цяпер стала істотна менш, ваўкам прыходзіцца перастройвацца на іншыя віды ахвяр, а гэта зрабіць не так проста. "У той жа час вёска побач. З тымі ж сабакамі і іншымі жывёламі. Таму ваўкі і сталі часцей трапляцца на вочы чалавеку і наносіць шкоду. Але гэта не нейкае надзвычайнае становішча - гэта, хутчэй, часовая з'ява", - лічыць прадстаўнік Мінлясгаса.

Ён нагадаў, што сёння воўк у Беларусі з'яўляецца простым паляўнічым відам, паляванне на яго дазволена на працягу ўсяго года пры любым законным знаходжанні ва ўгоду.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».