Вы тут

На дзіцячым «Еўрабачанні-2019» Беларусь прадставіць 14-гадовая мінчанка Лізавета Міснікава


На дзіцячым «Еўрабачанні-2019» Беларусь прадставіць 14-гадовая мінчанка Лізавета Міснікава


Увечары ў пятніцу ў Белтэлерадыёкампаніі прайшоў фінальны гала-канцэрт нацыянальнага адбору на міжнародны дзіцячы конкурс «Еўрабачанне». За права прадставіць нашу краіну ў польскім Глівіцы спаборнічалі 10 удзельнікаў — 8 салістак і два гурты, усе выключна дзявочыя. Конкурсныя песні гучалі на рускай, англійскай і беларускай мовах.

Свае перавагі пасля выступлення выказалі гледачы і прафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства культуры, Белтэлерадыёкампаніі, вядомыя кампазітары, прадзюсары і выканаўцы. Па выніках галасавання публікі ў лідарах аказаліся Марыя Ермакова (1907 галасоў), Лізавета Міснікава (1526) і Сафія Храловіч (1503) — 12, 10 і 8 балаў адпаведна.

А вось суддзі прагаласавалі наступным чынам: 12 балаў — гурт Monkey Tops, 10 — Лізавета Міснікава, 8 — Анастасія Жабко і толькі 6 было аддадзена пераможцы глядацкага галасавання Марыі Ермаковай.

Па суме балаў пераможцай стала Лізавета Міснікава — яна і атрымала галоўны прыз адбору, еўравізійнае сэрца, і статус прадстаўніцы Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні-2019», што пройдзе 24 лістапада ў Польшчы.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.