Вы тут

Ужо з'явіліся лжэперапісчыкі


Напярэдадні перапісу насельніцтва, які пройдзе ў кастрычніку, як паведамляе аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, актывізаваліся махляры.


Жыхарам абласнога цэнтра пачалі паступаць тэлефонныя званкі ад асоб, якія нібыта задзейнічаны ў працэдуры перапісу. У ходзе тэлефоннай размовы лжэперапісчыкі спрабуюць выведаць асабістую інфармацыю, у тым ліку даныя банкаўскіх картак, а ў далейшым здзейсніць крадзеж грашовых сродкаў.

Міліцыя нагадвае, што пры правядзенні апытання насельніцтва перапісчык абавязаны прад'явіць спецыяльнае пасведчанне і пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Таксама ён будзе мець сумку з лагатыпам перапісу і планшэт. Перапіс насельніцтва не ажыццяўляецца па каналах тэлефоннай сувязі, таму, калі вам патэлефанавалі і прадставіліся асобай, якая ажыццяўляе перапіс, ведайце — гэта махляр. І ўжо ні ў якім выпадку не перадавайце такім асобам інфармацыю пра вашы банкаўскія карткі.

Калі вы сутыкнуліся з падобнымі фактамі, неадкладна паведаміце ў міліцыю па тэлефоне 102.

Канстанцін ЛЮТКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.