Вы тут

21 і 22 верасня ў Брэсце пройдзе міжнародны турнір Mіllennіum Cup


У ім возьмуць удзел шэсць камандаў, складзеных з футбалістаў, не старэйшых, чым 2005 года нараджэння: «Ягелонія», «Кайрат», БАТЭ, «Дынама-Брэст», «Барселона» і «Дняпро». Усе матчы пройдуць на стадыёне «Юнацтва».


Генеральны менеджар брэсцкага «Дынама» Максім КРАСНАБАЕЎ паведаміў пра гэтую падзею. «Раней у СМІ мы падагравалі цікавасць аўдыторыі да будучага турніру, але толькі цяпер, калі атрыманы пацвярджэнні ўсіх камандаў-удзельніц, у тым ліку і «Барселоны», мы можам сказаць: так, у нас атрымалася! Гэтая падзея стане яшчэ адным падарункам гораду ў яго 1000-годдзе. Усім добра вядомы ўзровень акадэміі Барселоны. Арганізаваць яе прылёт у Брэст нам каштавала немалых намаганняў, бо вывезці выхаванцаў акадэміі за мяжу падчас навучальнага года практычна немагчыма. Аднак мы рады, што кіраўніцтва клуба зацікавілася нашай прапановай і пайшло насустрач. Дзеля гэтай ідэі давялося нават перанесці матч чэмпіянату Іспаніі. Безумоўна, будучы турнір — гэта велізарны вопыт для ўсіх камандаў-удзельніц, у тым ліку для нашага клуба, які выступае яго арганізатарам. Мы зробім усё магчымае, каб і ўдзельнікі Mіllennіum Cup, і аматары футбола атрымалі задавальненне ад гульні нумар адзін».

Плануецца, што ўсе матчы можна будзе ўбачыць не толькі на стадыёне (уваход туды вольны), але і з дапамогай трансляцый на клубным канале FCDB TV.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: «Барселона» ляціць у Брэст

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».