Вы тут

У маі 2020 адбудзецца святкаванне 550-годдзя здабыцця цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці


Святкаванне 550-годдзя здабыцця цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра павінна прайсці на высокім узроўні. Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка на пасяджэнні рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў.


«Жыровіцкая ікона шырока вядомая не толькі як цудатворны вобраз, але і як унікальная мастацкая, гісторыка-культурная з'ява. Яна шануецца і праваслаўнымі вернікамі, і католікамі. З абразом непарыўна звязана гісторыя Свята-Успенскага манастыра, комплекс з'яўляецца адным з самых маштабных архітэктурных ансамбляў XVІІ—XVІІІ стагоддзяў на тэрыторыі краіны. За сваю гісторыю ён ні разу не закрываўся, захоўваючы пераемнасць традыцый на працягу пяці стагоддзяў», — адзначыў Ігар Петрышэнка.

Ён назваў гэтыя святыні нацыянальным культурным здабыткам Беларусі, духоўнымі сімваламі народа. Паводле слоў віцэ-прэм'ера, важна прыцягнуць да падзеі як мага больш грамадзян. Падрыхтоўка да святкавання павінна ўключаць патрыятычную, выхаваўчую і духоўна-маральную работу з дзецьмі і моладдзю. Прапануецца арганізаваць тэматычныя ўрокі і канферэнцыі, конкурсы творчых работ.

Ігар Петрышэнка акцэнтаваў увагу на турыстычным патэнцыяле рэгіёна, які пакуль, на жаль, выкарыстоўваецца недастаткова. «Жыровіцкі манастыр вядомы далёка за межамі краіны. І трэба ў поўнай меры задзейнічаць юбілейныя мерапрыемствы для прыцягнення турыстаў. Неабходна своечасова і якасна падрыхтаваць даведачна-інфармацыйныя матэрыялы па гісторыі манастыра і Слонімшчыны, размясціць іх на інфармацыйных рэсурсах, у тым ліку на сайтах замежных устаноў, і не толькі ў рускамоўнай версіі», — сказаў ён.

Акрамя таго, тэма значнасці святыні не толькі для Беларусі, але і для хрысціянства ў цэлым будзе падымацца ў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, СМІ Саюзнай дзяржавы, царкоўных выданнях.

Урачыстасці пройдуць у маі 2020 года.

Загаловак у газеце: Духоўныя сімвалы Беларусі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.