Вы тут

У Дзяржынскім раёне ў жатку камбайна трапіла жанчына


Дзяржынскія следчыя працуюць на месцы здарэння, у выніку якога цяжка пацярпела жанчына падчас сельскагаспадарчых работ, паведамляе Следчы камітэт.


Сёння, 20 верасня, падчас уборкі кукурузы на поле ў Дзяржынскім раёне ў жатку камбайна патрапіла жанчына, якая знаходзілася на ўборачным участку. У цяжкім стане 60-гадовую жанчыну неадкладна даставілі ў бальніцу.

Следчыя аглядаюць месца здарэння, фіксуюць сляды, прадметы, праводзяць іншыя праверачныя мерапрыемствы з мэтай ўстанаўлення ўсіх абставінаў, у тым ліку прычыны знаходжання пацярпелай на ўборачным участку.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.