Вы тут

Міжнародны гістарычны хакатон #Hack4history адбудзецца ў Мінску


Прыняць удзел у ім запрашаюць каманды гісторыкаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў музеяў, прадстаўнікоў IT-сектара з Беларусі, Украіны, Германіі і Расіі.

Тэма першага міжнароднага гістарычнага хакатона #Hack4history -сучасныя тэхналогіі і IT-рашэнні ў гістарычнай адукацыі, папулярызацыя сярод моладзі месцаў памяці і музеяў, прысвечаных Другой сусветнй вайне.


На працягу 48 гадзін удзельнікам хакатона трэба будзе распрацаваць адукацыйныя маладзёжныя праекты, звязаныя з культурай памяці, музеямі, гістарычнымі месцамі або памятнымі падзеямі на тэму Другой сусветнай вайны.

#Hack4history распачнецца 18 кастрычніка з прэзентацыі заяўленых тэмаў і экспертных выступленняў. Каманды ўдзельнікаў прапануюць свае ідэі па папулярызацыі культуры памяці пра Другую сусветную вайну з дапамогай сучасных тэхналогій і пачнуць 48-гадзінную працу над прататыпамі IT-прадуктаў.

На працягу двух дзён 30 удзельнікаў #Hack4history з Беларусі, Украіны, Германіі і Расіі будуць кансультаваць эксперты і спецыялісты ў галіне дызайну, PR-менеджменту і праграмавання. Завершыцца хакатон прэзентацыямі праектаў: ​​прататыпаў вэбсайтаў, праграм для смартфонаў, мультымедыйных праектаў, гульняў і г.д.

Па выніках хакатона журы абярэ 3 праекты-пераможцы, кожны з якіх атрымае фінансаванне на дапрацоўку ідэй да паўнавартаснага прадукту (па 3.000 еўра на экспертную падтрымку). У перыяд з кастрычніка па сакавік пераможцы будуць працаваць са спецыялістамі, а гатовыя праекты прадставяць на Форуме ў Мінску ў сакавіку 2020 года.

У #Hack4history запрашаюць каманды (ад 2-х да 4-х чалавек) гісторыкаў, выкладчыкаў, музейных работнікаў, прадстаўнікоў профільных устаноў з Беларусі, Расіі, Украіны і Германіі. У каманды могуць уваходзіць прадстаўнікі IT-сектара: праграмісты, дызайнеры, праектныя менеджары.

 Заяўкі на #Hack4history прымаюцца ў рамках адкрытага конкурсу. Для гэтага неабходна запоўніць анлайн-фармуляр. Дэдлайн падачы заявак - 1 кастрычніка 2019 года.

Арганізатары аплачваюць праезд, пражыванне ў двухмесных нумарах гатэля IBB Hotel і харчаванне для 30 адабраных удзельнікаў з Расіі, Украіны, Германіі і Беларусі.

Рабочая мова #Hack4history - руская.

Больш падрабязна пра хакатон чытайце тут.

Арганізатарамі хакатона выступаюць Міжнародны адукацыйны цэнтр у Дортмундзе (IBB Dortmund) і Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ё. Рау (IBB Мінск). Партнёры - Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці (Беларусь), Фонд "Халакост" (Расія); Украінская асацыяцыя вуснай гісторыі (Украіна).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з дачкой вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.