Вы тут

У Беларусі ўзмоцняць работу па вяртанні гісторыка-культурных каштоўнасцей


У Беларусі ўзмоцняць работу па вяртанні гісторыка-культурных каштоўнасцей. Гэта тэма абмяркоўвалася сёння ў Міністэрстве замежных спраў на пасяджэнні Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.


У час пасяджэння члены камісіі з удзелам шырокага кола запрошаных экспертаў абмеркавалі праблему перамешчаных з мінскіх музеяў у час Другой сусветнай вайны культурных каштоўнасцей, што апынуліся ў іншых краінах, і адзначылі важнасць своечасовага напаўнення зацікаўленымі і адказнымі ўстановамі Беларусі базы даных інтэрнэт-партала "Вяртанне".

"Удзельнікі мерапрыемства далі некалькі рэкамендацый па актуалізацыі дзейнасці камісіі і прапанавалі новыя напрамкі яе работы, у тым ліку па ўстанаўленні ўзаемадзеяння і пашырэнні супрацоўніцтва з замежнымі бібліятэкамі, архівамі і музеямі", - расказалі ў МЗС.

Закраналася пытанне аб наглядзе і падтрыманні ў належным стане месцаў пахавання за мяжой вядомых беларусаў, абмеркаваны магчымыя меры па іх добраўпарадкаванні.

Камісія была створана ў 2009 годзе пры Савеце Міністраў. Яна вызначае прыярытэтныя напрамкі і формы дзейнасці па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, што знаходзяцца за межамі краіны. Камісія можа ўносіць ва ўрад адпаведныя прапановы, а таксама забяспечвае ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, іншых юрыдычных асоб у гэтай сферы. У склад органа ўваходзяць прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў, культуры, інфармацыі і фінансаў, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі, Беларускага фонду культуры.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.