Вы тут

Марафон "Донарства крыві мае значэнне!" стартуе 24 верасня


Марафон пад дэвізам "Донарства крыві мае значэнне!" стартуе ва ўстановах вышэйшай адукацыі Беларусі 24 верасня і прадоўжыцца да 14 чэрвеня 2020 года - Сусветнага дня донара крыві, паведаміў БЕЛТА спецыяліст па сувязях з грамадскасцю РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій, каардынатар сацыяльнага праекта "У Беларусі - добрае сэрца!" Уладзімір Сарокін.


Паўдзельнічаць у марафоне могуць усе жадаючыя: не толькі студэнты вышэйшых навучальных устаноў, валанцёры са студэнцкіх каманд, але і работнікі прадпрыемстваў і прыватных кампаній. Для апошніх, як адзначыў Уладзімір Сарокін, гэта магчымасць правесці цікавае мерапрыемства па прынцыпах карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, зрабіўшы значны ўчынак для выратавання нечых жыццяў.

Адкрыюць марафон курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны МНС.

Маштабны марафон пройдзе ў працяг рэспубліканскага сацыяльнага праекта па прапагандзе і развіцці бязвыплатнага донарства крыві сярод моладзі "У Беларусі - добрае сэрца!". Ён накіраваны на павышэнне матывацыі моладзі да ўдзелу ў донарскім руху, фарміраванне культуры донарства крыві і ўключэнне ў здаровы лад жыцця. У 2016 годзе ў краіне было 22196 бясплатных здач крыві. У 2017-м, калі стартаваў праект, іх стала 47096, а па выніках 2018 года - 53691.

"Сёння большую частку захворванняў, у тым ліку анкалагічных, можна вылечыць. Але для гэтага патрэбна донарская кроў. Стаўшы донарам крыві, можна выратаваць не адно жыццё, пры гэтым атрымаць зарад пазітыўнай энергіі і праверыць стан уласнага здароўя", - сказаў Уладзімір Сарокін.

Арганізатары марафону - Галоўнае ўпраўленне выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі і Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій.-

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».