Вы тут

Гісторыкі навучаць віцяблян аднаўляць свой радавод


Стартуе новы цыкл лекцый і тэлепраграм "Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя", паведаміў БЕЛТА краязнаўца кандыдат гістарычных навук, дацэнт Дзяніс Юрчак.


У канферэнц-зале Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна 26 верасня ў 18.00 адбудзецца першая публічная лекцыя чацвёртага сезона "Мой Радавод. Як шукаць сваіх продкаў". Яе правядуць супрацоўнік дзяржархіву Віцебскай вобласці Канстанцін Карпекін і адзін са спецыялістаў абласнога музея Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова. Лекцыі будуць праходзіць у бібліятэцы кожны другі і чацвёрты чацвер месяца. Іх відэаверсіі будуць размяшчаць на сайце абласной бібліятэкі.

Акрамя таго, з кастрычніка гледачы тэлеканала "Віцебск" змогуць глядзець свежыя выпускі пра гісторыю горада на Дзвіне. Праграма з удзелам гісторыкаў і краязнаўцаў будзе выходзіць у эфір кожны першы і трэці чацвер месяца.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.