Вы тут

Мінпрыроды абвясціла публічныя абмеркаванні па тапляковай драўніне


Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.


Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з улікам заўваг і прапаноў органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый падрыхтаваны праекты Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб здабычы тапляковай драўніны” і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” па якіх абвешчаны публічныя абмеркаванні.

Прадметам прававога рэгулявання праекта Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб здабычы тапляковай драўніны” з'яўляецца рэгуляванне здабычы тапляковай драўніны, у тым ліку моранага дуба.

Праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” распрацаваны ў мэтах рэалізацыі норм, прадугледжаных праектам Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб здабычы тапляковай драўніны” і прадугледжвае зацвярджэнне формы журнала ўліку здабытай тапляковай драўніны, а таксама ўнясенне дапаўнення ў Адзіны пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.02.2012 № 156, адміністрацыйнай працэдурай, звязанай з узгадненнем абласнымі выканаўчымі камітэтамі работ па здабычы тапляковай драўніны.

Азнаёміцца ​​з названымі праектамі нарматыўных прававых актаў аб здабычы тапляковай драўніны, а таксама выказаць па іх свае заўвагі і прапановы можна на сайце "Прававы форум Беларусі" тут і тут:

У Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя звяртаюць увагу, што тэрмін завяршэння публічных абмеркаванняў -- 30 верасня.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».