Вы тут

Кароткае замыканне электрасамаката прывяло да пажару ў Салігорску


Былі выратаваны тры чалавекі.


Паведамленне пра пажар на праездзе Паркавым паступіла ратавальнікам пасля 17 гадзін. Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, назіралася адкрытае гарэнне кватэры, якая размяшчаецца на пятым паверсе шматкватэрнага жылога дома. У ходзе правядзення разведкі звяном газадымаахоўнай службы былі выратаваны двое жыхароў з суседніх кватэр, а таксама сын гаспадыні палаючай кватэры, які ў момант узнікнення пажару быў адзін. Эвакуацыя жыхароў дома не спатрэбілася, паведамляе МНС.

Ратавальнікі лакалізаваны і ліквідаваны пажар. Агнём пашкоджана маёмасць і закураны сцены ў кватэры. Прычына здарэння высвятляецца. Версія, якая разглядаецца, -- парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электрасамаката).

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.