Вы тут

На будоўлі трэцяй лініі метро ў Мінску ўпаў аўтакран


У сталіцы 19 верасня пры будаўніцтве зялёнай лініі метрапалітэна зваліўся аўтамабільны кран, паведамілі ў МНС.


Фота: mchs.gov.by

Інцыдэнт адбыўся на вул. Караля а 18:30 пры правядзенні работ па перамяшчэнні металічнай апалубкі на тэрыторыі будоўлі. Паведамленне пра падзенне крана на глыбіню 25 м паступіла выратавальнікам учора а 21:00. У выніку здарэння пацярпеў машыніст-кіроўца аўтакрана. Мужчына выскачыў у катлаван вентзбойкі з кабіны кіравання ў момант падзення. Паводле інфармацыі МНС, пацярпелы быў дастаўлены ў бальніцу з пераломам.

Таксама пашкоджаны аўтакран і часовы ўпор для стабілізацыі сцяны катлавана. Прычына здарэння высвятляецца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?