Вы тут

Увод у эксплуатацыю даўгабуда каля сталічнага цырку перанеслі на 2022 год


Даўгабуд каля цырка ў цэнтры Мінска павінны былі дабудаваць у 2020 годзе, але адпаведным указам тэрмін рэалізацыі інвестпраекта быў перанесены на 2022 год. Дакумент быў апублікаваны 20 верасня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Указ уносіць чарговыя змены ва ўказ ад 11 мая 2010 № 243 "Аб умовах будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу ў Мінску" і падаўжае будаўніцтва да 2022 года.

Таксама, калі раней па ўказе будаўніцтва комплексу планавалася з гасцініцай, то зараз гэта палажэнне выключана. Акрамя таго, пры ўвядзеннi ў эксплуатацыю можна не ўлічваць нарматыўную забяспечанасць машына-месцамі і патрабаванні па азеляненні.

Новаму ўласніку даўгабуда дазволілі ўносіць змены ў праектную дакументацыю без правядзення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і грамадскага абмеркавання архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі комплексу.

Гасцінічны цэнтр пачынала будаваць пад хакейны чэмпіянат свету-2014 кампанія "Эліт Эстэйт" Юрыя Чыжа. Пасля яна была вымушана прадаць даўгабуд "Ашчадбанк Капіталу" з дысконтам 47% за 50 млн долараў. Здзелка стала магчымай пасля перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка Ашчадбанка Германа Грэфа, які паабяцаў дабудаваць комплекс ля цырка да 31 снежня 2020 года.

Затым комплексам зацікавіўся расійскі бізнэсмен Міхаіл Гуцарыеў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.