Вы тут

Сіноптыкі абяцаюць, што паветра прагрэецца яшчэ да плюс 20


У пачатку гэтага тыдня на тэрыторыю нашай краіны завіталі атмасферныя франты і сапраўды халодныя паветраныя масы, якія паступілі з паўночнага захаду Еўропы. Увесь гэты час было няўстойлівае надвор'е з тэмпературным фонам на 1—4 градусы ніжэй за кліматычную норму. Сярэдзіна верасня і такі халодны сюрпрыз.


А вось і не адгадалі тыя, хто загадзя пачаў хаваць лёгкія летнія рэчы. Яны яшчэ спатрэбяцца, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Вось і ў суботу будзе не самы камфортны дзень, справа ў тым, што ўначы надвор'е ў асноўным будзе фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, раніцай і ўдзень адаб'ецца ўплыў франтальнага раздзелу, які ссоўваецца з Балтыйскага мора. Уначы па паўночным захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—6 цяпла, у многіх раёнах на глебе і месцамі ў паветры чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 3 градусаў. Удзень будзе ад плюс 7 градусаў па паўночным усходзе да 17 цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

Паляпшацца ўмовы надвор'я пачнуць у нядзелю. Тэмпература паветра ўначы — 3—10 цяпла, удзень — ад плюс 10 да плюс 17 градусаў, па захадзе краіны паветра прагрэецца да 20 цяпла.

Па папярэдніх прагнозах айчынных сіноптыкаў, у панядзелак надвор'е ў асноўным будзе фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Тэмпература паветра ўдзень у асноўным складзе 8—15 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца ад плюс 16 градусаў да плюс 20 градусаў. Так значна лепш.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Не спяшайся, восень...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як пенсіянерка з Гомеля купіла набор каструль па цане патрыманай іншамаркі

Як пенсіянерка з Гомеля купіла набор каструль па цане патрыманай іншамаркі

Усё, як у казцы: прыгожая зала, музыка, пачастункі. Абаяльныя людзі распавядаюць аб правільным харчаванні і рэкламуюць свой тавар...

Грамадства

714 тысяч тон адходаў для перапрацоўкі сабралі летась беларусы

714 тысяч тон адходаў для перапрацоўкі сабралі летась беларусы

Гэта адходы шкла, паперы, пластыку, шын, батарэек, машыннага масла...

Грамадства

​Дзе прызначалі спатканні ў даваенным Мінску?

​Дзе прызначалі спатканні ў даваенным Мінску?

Атрымаць падказкі вам дапаможа экскурсія «Рамантыка мінскіх дворыкаў».