Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Вы ў стане вырашыць свае праблемы самі, і пачаць тут трэба з таго, каб прынамсі не ствараць лішніх праблем іншым — адразу стане лягчэй. Не прыбядняйцеся, ваша энергія б'е ключом, прычым ва ўсіх напрамках. Час ажыццяўляць даўнюю мару і не баяцца штосьці змяніць.

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні варта часцей праяўляць разважлівасць і пільнасць. Пажадана сачыць за сваімі выказваннямі, вы можаце стаць не ў меру гаваркімі, а гэта нікому яшчэ не прыносіла карысці. Нестандартны падыход да вырашэння працоўных задач дасць станоўчы вынік. Асноўная задача на выхадныя — гэта ахова свайго прыватнага жыцця ад чужых вачэй.

БЛІЗНЯТЫ. Пакіньце нарэшце ў спакоі стэрэатыпы адносін, якія склаліся, і паспрабуйце быць больш натуральнымі і прасцейшымі. І вы нечакана здабудзеце шчасце і гармонію ў каханні. Пачатыя ў сераду справы будуць паспяховыя — не прапусціце гэты момант. У чацвер вы можаце быць залішне ўзбуджальныя і раздражняльныя праз тое, што ўсё ідзе не так, як хацелася б. Аднак хутка высветліцца, што ўсё да лепшага.

РАК. Вы цяпер у цэнтры ўвагі, поўныя сіл і энергіі. Не імкніцеся выправіць свае і чужыя памылкі, а паспрабуйце атрымаць карысны ўрок і чакайце змен. Задуманае атрымаецца ўвасобіць у жыццё, калі вы пераўтворыце сваё абурэнне ў дзелавую актыўнасць. Няўдачы — вынік вашых спроб выйсці на новы ўзровень жыцця, гэта нармальна і значыць, што вы паступова прасоўваецеся ў патрэбным кірунку.

ЛЕЎ. Не варта рэагаваць на патрабаванні начальства занадта эмацыянальна. Паберажыце свае нервы. Вы знойдзеце дыпламатычны спосаб сысці ад непрыемнасцяў і здолееце дамагчыся патрэбнага вам рашэння. У аўторак лепш пазбягаць зносін з незнаёмцамі. У чацвер упартая праца прынясе хуткі поспех, можаце паспець зрабіць многае, у вас нібы адкрыецца другое дыханне.

ДЗЕВА. Ваша дзелавая актыўнасць будзе на вышыні. З панядзелка да серады не варта займацца рэарганізацыяй бізнесу, прызначаць сур'ёзныя дзелавыя сустрэчы. Чым больш задач вы перад сабой паставіце бліжэй да выхадных, тым лепш з імі справіцеся, а вашы працаздольнасць, прадпрымальнасць і ўпэўненасць у сабе могуць стаць нават прычынай зайздрасці.

ШАЛІ. Тыдзень абяцае прынесці пазітыўныя тэндэнцыі ў многіх справах. Але свае планы і намеры лепш захаваць у тайне, калі вы зацікаўлены ў іх ажыццяўленні. У панядзелак, магчыма, давядзецца вытрымаць нападкі нядобразычліўцаў. У аўторак магчыма з'яўленне заступніка або ўплывовай асобы, і гэта дасць штуршок вашай кар'еры. Пятніца адзначыцца выгаднымі прапановамі. У суботу паспрабуйце выбрацца куды-небудзь у госці ці запрасіце каго-небудзь, і прыемныя зносіны вам забяспечаны.

СКАРПІЁН. Вам цяпер неабходна праявіць сваю актыўнасць і веру ў лепшае, важна сачыць за развіццём сітуацыі і не выпусціць ініцыятыву. У справах вас чакае поспех і прыбытак. У асабістым жыцці не бойцеся шчырых прызнанняў, калі вы сапраўды адчуваеце да выбранніка нешта асаблівае.

СТРАЛЕЦ. Панядзелак можа парадаваць добрымі падзеямі. У аўторак і чацвер на рабоце лепш не прыцягваць да сябе ўвагі. Сачыце за тым, каму і што кажаце. У сераду будуць удалымі паездкі і камандзіроўкі, але асцерагайцеся абяцанняў, якія ніхто не спяшаецца выконваць. Не забывайце пра дом. У выхадныя паспрабуйце аддаць больш часу і ўвагі блізкім людзям.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні будзьце асцярожныя ў дачыненні да калег і сяброў, бо яны могуць падвесці або перакласці на вас усю адказнасць. Каб тыдзень аказаўся паспяховым, не варта расказваць пра свае планы навакольным. У пятніцу будзе важна не адмаўляць у адказ на просьбу і выконваць работу, за якую берацеся, своечасова.

ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні вам можна ўздыхнуць з палёгкай — многае становіцца на свае месцы, і справы, падобна, наладжваюцца. Прымайце дзелавыя прапановы, гэта можа прынесці прыбытак. Але не выключана, што трэба будзе зрабіць нейкі выбар. У чацвер падзеі падштурхнуць да змены тактыкі, і стрымліваць эмоцыі стане складаней. У пятніцу пажадана не ўблытвацца ў авантурныя або сумнеўныя гісторыі. Субота — удалы дзень для паездак, падарожжаў, як блізкіх, так і далёкіх.

РЫБЫ. На гэтым тыдні імаверныя пэўныя рознагалоссі з партнёрамі. Пераадолеўшы іх, вы можаце атрымаць шматабяцальныя прапановы ў бізнесе. Некаторыя праблемы могуць запатрабаваць неадкладнага вырашэння, што прымусіць задумацца над сітуацыяй, якая склалася. Калі блізкія людзі робяць нешта для вас, клапоцяцца, дык радуйцеся і прымайце гэта з удзячнасцю, а не як належнае. Калі раптам вы задумалі змяніць месца жыхарства, паспрабуйце не спяшацца з рэалізацыяй гэтай думкі, прынамсі, да наступнага тыдня. Вам могуць нагадаць пра абавязкі, у тым ліку і маральныя, — не прымушайце нагадваць двойчы.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.