Вы тут

Мабільную праграму “Маршруты Аўгустоўскага канала” стварылі ў ГрДУ


Яна  прызначана для дапамогі веласіпедыстам, якія вандруюць па Аўгустоўскім канале. Дзякуючы ёй турысты могуць азнаёміцца ​​з маршрутам і з мясцовасцю як падчас паездкі, так і пры падрыхтоўцы да яе. Праграма дазваляе арыентавацца на мясцовасці, даведвацца аб “схаваных” славутасцях побач з маршрутам, праглядаць інфармацыю і фотаматэрыялы аб турыстычных аб'ектах.


Мабільны дадатак прадугледжвае магчымасць функцыянавання без выхаду ў інтэрнэт. Першым маршрутам у ім стаў самы вялікі міжнародны маршрут “August-Velo”, які пачынаецца каля пагранпераходу “Лясная-Рудаўка” і заканчваецца каля мяжы Гродна ў раёне Ласосна. Яго працягласць складае 49,9 км, час  перадолення - 5 гадзін. Дадатак змяшчае апісанне больш як 100 аб'ектаў гэтага маршруту: славутасці, месцы адпачынку, аграсядзібы, месцы бітваў, помнікі, шлюзы канала і г.д.

Акрамя “August-Velo” даступны яшчэ адзін маршрут  “Лінія Молатава”. Маршруты будуць дапаўняцца па меры фарміравання іх апісанняў. Актуалізацыя інфармацыі выконваецца ў рэжыме “абнаўлення” дадзеных, паколькі праграма выкарыстоўвае інфармацыйную базу аўтаматызаванага сэрвісу АІС “Grodnovisafree.by”, распрацаванага ГрДУ імя Янкі Купалы пры падтрымцы інавацыйнага фонду Гродзенскай вобласці, і з'яўляецца адным з працягаў гэтага сэрвісу.

 У планах развіцця мабільнай праграмы даданне новых маршрутаў і аб'ектаў, фота- і відэаматэрыялаў, уключэнне аўдыёсуправаджэння, элементаў дапоўненай рэальнасці (дэманстрацыя страчанага выгляду аб'ектаў), інтэграцыя інтэрактыўных функцый -- чат, заказ месцаў, білетаў і г.д.

Мабільная праграма прызначана для смартфонаў і планшэтаў на платформе Android версій 5 і больш навейшых, размешчана ў Google Play Market пад назвай “Маршруты Аўгустоўскага канала”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.