Вы тут

Факсімільнае выданне Брэсцкай Бібліі перададзена бібліятэкам горада


Падарункі да юбілею Брэста не скончыліся на святкаванні. Як вядома, адным з самых значных і знакавых з іх стаў арыгінал Брэсцкай Бібліі, якую перадаў у дар брастаўчанам Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. А на выязным пасяджэнні Бібліятэчнай Асамблеі Еўразіі, якую Брэст прыняў у якасці культурнай сталіцы СНД на мінулым тыдні, адбылася ўрачыстая перадача факсімільнага выдання Брэсцкай Бібліі і электроннай копіі кнігі Брэсцкага магістрата 1623—1626 гадоў.


Арыгінал Бібліі — вельмі каштоўны экспанат, ён патрабуе скрупулёзнай даследчай работы. Зразумела, убачыць яго наведвальнікам музея горада пакуль што нельга. А вось паглядзець альбо нават дакрануцца да сучаснай копіі каштоўнай кнігі цяпер можна: кампанія «Белнафтастрах» прафінансавала выданне, якое ажыццявіла Нацыянальная бібліятэка. Цяпер 10 з 11 факсіміле будуць захоўвацца ў Брэсце. Падарунак уручыў генеральны дырэктар кампаніі Анатоль Чайчыц.

Ініцыятарамі другога кніжнага праекта выступілі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Вольга Папко, Леанід Брыч, Анатоль Дашко, Валянцін Мілашэўскі пры падтрымцы Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Беларусі па Брэсцкай вобласці. Была зроблена электронная копія кнігі Брэсцкага магістрата за 1623—1626 гады. Гэта выданне старэйшае за Брэсцкую Біблію. Цяпер яно ў электронным выглядзе знаходзіцца ў арсенале мясцовых бібліятэк.

Святлана Яскевіч

Загаловак у газеце: Найстарэйшыя брэсцкія кнігі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».