Вы тут

У Брэсце правялі хрэсны ход


У Брэсце прайшлі ўрачыстыя набажэнствы і хрэсны ход у гонар прападобнапакутніка Афанасія, ігумена Брэсцкага. Праваслаўная царква шануе памяць гэтага святога, які прыняў пакутніцкую смерць за праваслаўную веру.


Фота: brestcity.com

Афанасій Брэсцкі, у міру вядомы як Афанасій Філіповіч, — пісьменнік, грамадска-рэлігійны дзеяч, публіцыст, кампазітар, аўтар знакамітага «Дыярыуша», ігумен брэсцкага манастыра. 18 верасня 1648 года ён быў катаваны і застрэлены салдатамі брэсцкага ваяводы за тое, што не прыняў Брэсцкую унію 1596 года. Праз некалькі гадоў пасля смерці Афанасія Філіповіча прызналі святым.

У 2006 годзе ў Брэсце каля Свята-Сімяонаўскага сабора адкрылі помнік «нябеснаму заступніку» Афанасію Брэсцкаму. Кожны год у дзень яго смерці ў горадзе праходзяць памятныя мерапрыемствы.

Гэтым разам да нас прыехалі архірэі з Польшчы, Расіі, Украіны, іншых епархій Беларусі. Ранкам ад кафедральнага сабора вернікі прайшлі хрэсным ходам да Афанасьеўскага мужчынскага манастыра, дзе адслужылі Боскую літургію з малебнам. Пазней архіпастыры ўсклалі кветкі да помніка прападобнапакутніка Афанасія, ігумена Брэсцкага.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Хрэсны ход у гонар святога

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.