Вы тут

Дзе можна прагаласаваць?


Для галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання ўтвораны 5831 участак. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК, паведамляе БелТА.


У Брэсцкай вобласці створана 911 участкаў, у Віцебскай — 768, у Гомельскай — 1009. У Гродзенскай вобласці іх утворана 669, у Мінскай — 982, у Магілёўскай — 739, у Мінску — 707. За мяжой беларусы змогуць прагаласаваць на 46 участках.

Па звестках ЦВК, з больш чым 5,8 тысячы ўчасткаў для галасавання 234 будуць працаваць у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, у вайсковых часцях — 17.

Нагадаем, выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі — на 7 лістапада.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з дачкой вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.