Вы тут

Фестываль актыўнага ладу жыцця BSUFEST-2019 адбудзецца ў БДУ 20 верасня


Дэвіз маштабнай акцыі - "Фэст, які робіш ты, а арганізуе прафкам”.


У гэты дзень ва ўнутраным дворыку БДУ разгорнуцца больш за 20 тэматычных пляцовак. Навуковыя, культурныя, спартыўныя і іншыя зоны змогуць задаволіць інтарэсы  кожнага. Таксама будуць арганізаваныя фотазона, зона аквагрыма, бьюці-зоны з майстар-класамі па макіяжы. Акрамя таго праграма ўключае інтэлектуальныя конкурсы, адукацыйныя лекцыі, выставу навукова-тэхнічных дасягненняў БДУ, правядзенне навуковых эксперыментаў з вобласці фізікі, хіміі, біялогіі…

Пачаткоўцы- вакалісты і танцоры змогуць праэкзаменаваць сваё майстэрства ў конкурсе маладых выканаўцаў. Завершыцца свята музычным канцэртам з удзелам творчых калектываў і салістаў БДУ, а таксама групы Vassel & Rooby.

Арганізатарам фестывалю выступае першасная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ. Генеральный партнёр – Белінвестбанк. Пачатак мерапрыемства ў 17.00

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».