Вы тут

«Маленькі прынц» у перакладзе на беларускую мову ўпершыню ўбачыла свет 30 гадоў таму


Легендарная казка Антуана дэ Сэнт-Экзюперы «Маленькі прынц» у перакладзе на беларускую мову Ніны Мацяш упершыню ўбачыла свет 30 гадоў таму — у 1989-м. Але з таго часу паэтка нястомна дапрацоўвала і рэдагавала свой пераклад. І вось упершыню сёлета тэкст з праўкамі і дапаўненнямі Ніны Язэпаўны надрукавала айчыннае выдавецтва «Папуры».


«Маленькі прынц» — самая вядомая ў свеце кніга пасля Бібліі і Карана, — адзначаюць у выдавецтве, — яна перакладзена на 300 моў свету, у тым ліку вельмі рэдкія. Гэта адна з тых нямногіх кніг, якія можна чытаць у розным узросце і штораз адкрываць для сябе новыя сэнсы. Пераклад Ніны Мацяш на беларускую мову выдатна перадае ўсе нюансы гэтага цудоўнага тэксту».

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Казка на ўсе часы

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.