Вы тут

Устаноўлены мэтавыя параметры паскоранага развіцця гарадоў і раёнаў з насельніцтвам ад 80 тысяч чалавек


Савет Міністраў устанавіў мэтавыя параметры паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця асобных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак на 2019-2020 гады. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай урада №627 ад 18 верасня 2019 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Саўміна.


Дакументам вызначаны задачы па забеспячэнню раўнамернага развіцця тэрыторый, скарачэнні разрыву ва ўзроўні і якасці жыцця насельніцтва ў рэгіёнах за кошт паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак з колькасцю насельніцтва 80 тыс. чалавек і больш (горада - Баранавічы, Пінск, Наваполацк, Бабруйск, раёны - Полацкі, Мазырскі, Лідскі, Барысаўскі, Маладзечанскі і Салігорскі).

Аблвыканкамам даручана забяспечыць стварэнне ўмоў і прыняцце мер для паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, названых у пастанове.

Міністэрству эканомікі неабходна штоквартальна інфармаваць урад аб эфектыўнасці прынятых у рэгіёнах мер і выніках дасягнення мэтавых параметраў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?