Вы тут

У Францыі абрабавалі замак на €2 млн


Раніцай 19 верасня ў замак-музей Па-ле-Віконт ў 50 км ад Парыжа ўварвалася банда злачынцаў. Пра гэта паведамляе Le Parisien са спасылкай на мясцовыя ўлады.


Нападнікі звязалі уладальнікаў і забралі наяўныя грошы і маёмасць, у тым ліку карціны, на суму каля €2 млн. Гаспадары замка не пацярпелі. Расследаваннем займаецца паліцыя Версаля.

Замак Па-ле-Віконт быў пабудаваны ў XVII стагоддзі, яго першым уладальнікам быў Нікаля Фуке, якога гісторыкі называюць адным з самых уплывовых людзей пры двары Людовіка XIV. У цяперашні час замак адкрыты для наведвальнікаў, аднак на час расследавання ён спыніць сваю працу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».