Вы тут

Гран-пры “Мастацтва кнігі” — у беларусаў


На Маскоўскай міжнароднай кніжнай выставе­кірмашы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XVI Міжнароднага конкурсу дзяржаў­удзельніц СНД “Мастацтва кнігі”. Нашы суайчыннікі вярнуліся на радзіму з Гран­пры конкурсу і дыпломамі.


Гран-пры конкурсу ўдастоена энцыклапедыя “Янка Купала” ў трох тамах, якая выйшла ў выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі”. У кнізе расказваецца пра жыццё і творчасць класіка беларускай літаратуры, зроблены аналіз усіх яго паэтычных, празаічных, публіцыстычных і драматургічных твораў. Адначасова энцыклапедыя раскрывае вобраз народнага песняра ў беларускім кіно і тэатральным мастацтве, жывапісе, літаратуры. Для замежных чытачоў будзе цікавым даведацца, што ў першым томе кнігі асобна вылучаны тэмы “Армянская літаратура і Янка Купала, “Англамоўны свет і Янка Купала”, “Азербайджанская літаратура і Янка Купала” ды іншыя.

Беларускія выданні атрымалі таксама першыя месцы ў васьмі з дзесяці астатніх намінацый конкурсу. У дзвюх намінацыях ім прысуджана другое і трэцяе месцы. Напрыклад, у намінацыі “Аддрукавана ў Садружнасці” быў высока ацэнены мастацка-паліграфічны ўзровень кнігі “Почтовые марки Республики Беларусь”. Кнігу “Беларусь. Путь в космос” прызналі лепшай сярод навуковых выданняў. Дыпламантамі конкурсу сталі дзевяць беларускіх кніг. Усяго на рахунку айчынных выдаўцоў 20 дыпломаў. Конкурс “Мастацтва кнігі” праходзіць з 2004 года. Сёлета на конкурсе было прадстаўлена 80 выданняў з 7 краін СНД: Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Туркменістана.

На XXXII Маскоўскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш Беларусь была запрошана ў якасці ганаровага госця. Беларускі павільён сёлета займаў самую вялікую плошчу — каля 222 квадратных метраў. Беларусы прадстаўлялі некалькі тысяч найменняў кніг. Сярод іх была мастацкая, навукова-папулярная, гістарычна-дакументальная літаратура, энцыклапедычныя даведнікі і навучальныя кнігі, маляўнічыя фотаальбомы і іншыя выданні.

Віта Зорына

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.