Вы тут

У Маладзечне канфіскавана буйная партыя кантрафактнага алкаголю


Позна ўвечары на аўтадарозе «Маладзечна-Нарач» у поле зроку экіпажа ДАІ трапіў мікрааўтобус «Volkswagen Transporter» белага колеру. Супрацоўнікі дарожнай міліцыі спынілі аўтамабіль для праверкі дакументаў, але як высветлілася пазней, тэм для размовы з кіроўцам у праваахоўнікаў аказалася нашмат больш, паведамляе МУС.


Кіраваў машынай 28-гадовы жыхар Маладзечна, індывідуальны прадпрымальнік. У ходзе праверкі дакументаў было ўстаноўлена, што на аўтамабілі не быў пройдзены тэхагляд. Вонкава мікрааўтобус моцна асеў пад цяжарам грузу, а знутры машына была пустая. Для далейшых разбораў кіроўца і аўтамабіль былі дастаўлены ў Маладзечанскі РАУС. Як высветлілася, не дарэмна.

У грузавым адсеку супрацоўнікі міліцыі выявілі самаробную схованку. Там кіроўца перавозіў 600 літраў 95-працэнтнага этылавага спірту. Алкагольная вадкасць транспартавалася ў 120 палімерных пластыкавых банках ёмістасцю 5 літраў кожная. Разбавілі асартымент кантрафакту 12 бутэлек гарэлкі «Нафта», не маркіраванай беларускімі акцызамі.

Па словах самога «спіртавоза», высакаградусны напой ён прывёз з Расіі для асабістых патрэб, да канчатковай кропкі маршруту - уласнай хаты - яму заставалася літаральна 1,5 км. Наколькі праўдзівыя такія тлумачэнні, у бліжэйшы час трэба высветліць праваахоўнікам.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.