Вы тут

Добры апетыт з “Ха-ха” і “Тбілісоба”


Гастрафестываль супоў з грузінскай і беларускай кухні прайшоў у Мінску


Спачатку па незвычайнай назве колькі слоў. Паколькі рэстараны грузінскай кухні гатавалі для наведнікаў у дні гастрафестывалю харчо, а беларускай — халаднік, то адсюль, з першых складоў страваў, і пайшла такая вясёлая назва імпрэзы. Да кожнага супа, дарэчы, дадаткова падавалася бутэлечка мінеральнай вады “Боржоми”. Так у Мінску быў праанансаваны пяты па ліку, юбілейны фестываль “Тбілісоба”, які адбыўся 24 жніўня. Арганізатары яго прысвяцілі сяброўству паміж Грузіяй і Беларуссю.

Многія заўважылі, што з таго часу, як у Мінску пачаў праводзіцца фестываль “Тбілісоба”, грузінская кухня займела папулярнасць сярод беларусаў. А колькасць грузінскіх рэстаранаў вырасла ў некалькі разоў! Каля 30 харчовых палатак сёлета частавалі гасцей у Верхнім горадзе, калі там праходзіла свята нацыянальнай культуры Грузіі. На свежым паветры кухары гатавалі хінкалі, хачапуры і харчо.

Арганізатарамі фестывалю сталі кампанія “Боржоми”, Мінгарвыканкам, Амбасада Грузіі ў Беларусі ды Грузінскае культурна-асветніцкае таварыства “Мамули”.

Віта Зорына

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.