Вы тут

Мінчанін купіў рэквізіты карт замежнікаў і набыў праз іх 15 тон паліва


Аператыўнікамі ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій ГУУС Мінгарвыканкама спынена супрацьпраўная дзейнасць мінчаніна, які здзейсніў крадзяжы грашовых сродкаў з банкаўскіх карт замежных грамадзян, інфармуе МУС.


Праваахоўнікі высветлтлт, што доступ да рэквізітаў карт, эмітаваных банкаўскімі ўстановамі такіх краін, як ЗША, Бразілія, Ізраіль, хлопец атрымаў пры дапамозе сеткі Інтэрнэт, дзе з выкарыстаннем крыптавалюты набыў іх у адным са спецыялізаваных магазінаў.

Вядома, што набытыя рэквізіты былі неабходныя фігуранту для здзяйснення супрацьпраўнай дзейнасці. Так, валодаючы неабходнымі звесткамі, 24-гадовы мінчанін стаў займацца продажам паліва па выгаднай для грамадзян цане. Сутнасць супрацьпраўнай дзейнасці заключалася ў тым, што пакуль уладальнікі карт нават не падазравалі пра тое, што з іх рахункаў выкрадаюцца грошы, фігурант, выкарыстоўваючы мабільныя дадаткі АЗС, уносіў дадзеныя карт замежных грамадзян і набываў паліва. Дадзенае паліва малады чалавек рэалізоўваў па больш таннай цане як сваім знаёмым, так і звычайным грамадзянам.

Паводле аператыўнай інфармацыі, у агульнай складанасці з выкарыстаннем грашовых сродкаў, якія належаць грамадзянам ЗША, Бразіліі, Ізраіля і іншых замежных дзяржаў, фігуранту атрымалася набыць парадку 15 тысяч літраў паліва на агульную суму 90 тысяч рублёў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?