Вы тут

Урад зацвердзіў паказчыкі эфектыўнасці работы кіраўніка адміністрацыі "Вялікага каменя"


Савет Міністраў пастановай №624 ад 16 верасня 2019 года зацвердзіў ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы кіраўніка Адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень". Дакумент сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Пастанова прынята ў мэтах выканання норм указа №483 ад 20 снежня 2018 года "Аб задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2019 г.".

Згодна з дакументам, у бягучым годзе ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку павінна быць зарэгістравана 19 новых рэзідэнтаў, 20 рэзідэнтаў "Вялікага каменя" павінны ажыццяўляць гаспадарчую дзейнасць (вытворчасць тавараў, выкананне работ, аказанне паслуг). Тэмпы росту інвестыцый у асноўны капітал рэзідэнтаў парку павінны скласці 150% да ўзроўню 2018 года.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе апублікавання

Выбар рэдакцыі

Здароўе

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

Менавіта зімой павялічваецца колькасць інфарктаў і павышаецца артэрыяльны ціск.

Культура

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Піша Зіновій Прыгодзіч.

Грамадства

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У Беларусі на сённяшні дзень звыш 570 тысяч чалавек маюць інваліднасць.

Грамадства

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

Першы энергаблок Беларускай АЭС гатовы на 95 %, другі — на 70 %.