Вы тут

Ведамствы Беларусі і Амана змогуць сумесна вырашаць пытанні ўкаранення сучасных тэхналогій


Гэтыя і іншыя пытанні змогуць афіцыйна і дакументальна абмяркоўваць Беларусь і Аман пасля падпісання 18 верасня Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам юстыцыі Беларусі і Нацыянальным упраўленнем архіваў і дакументацыі Султаната Аман у галінах гістарычнай дакументацыі і кіравання дакументацыяй і архівамі.


Мемарандум мае мэтай развіццё двухбаковых стасункаў па архіўнай справе і справаводстве і прадугледжвае абмен копіямі дакументаў па гісторыі Беларусі і Амана, а таксама забеспячэнне цэласнасці дакументальнай спадчыны краін.

Мяркуецца, што ведамствы змогуць сумесна вырашаць пытанні ўкаранення сучасных тэхналогій, у тым ліку такіх як рэстаўрацыя архіўных дакументаў, развіццё інфраструктуры «электроннага ўрада» і электроннага дакументаабароту.

Ініцыятарам падпісання дакумента стаў Дэпартамент па архівах і справаводстве Мінюста. Мемарандум разглядаюць як першую прыступку для ўстанаўлення больш глыбокіх кантактаў паміж архіўнымі ведамствамі краін.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Архіўная рэстаўрацыя і «электронны ўрад»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.