Вы тут

Вечар, прысвечаны 70-годдзю ўтварэння КНР, адбыўся ў мінскім Доме дружбы


Вечар, прысвечаны 70-годдзю ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі, адбыўся ў мінскім Доме дружбы. Сюды былі запрошаны афіцыйныя асобы, прадстаўнікі таварыства дружбы «Беларусь-Кітай», актывісты Беларускага таварыства дружбы, студэнты мінскіх ВНУ. У зале, упрыгожанай дзяржаўнымі сцягамі Беларусі і Кітая, гасцей чакала вялікая фотавыстаўка, якая расказвала пра гістарычны шлях дзяржавы і яе дасягненні.


Перад прысутнымі выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цімін, намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас, старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі.

Калі на вялікім экране з'явіліся маляўнічыя пейзажы Кітая, у зале пачалася музычная частка вечара — выступленні маладых майстроў мастацтва. Лаўрэаты міжнародных конкурсаў, магістранты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ван Лэй і Юань Мэн выканалі кітайскія і беларускія песні. Салісты Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Наталля Дзяменцьева і Арцём Хамячонак таксама падарылі прысутным свае музычныя нумары.

Член таварыства «Беларусь-Кітай» паэт, перакладчык Мікалай Мятліцкі прачытаў свой верш, прысвечаны творцам Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.