Вы тут

Аляксандр Лукашэнка падоўжыў дзеянне праграмы сямейнага капіталу на 2020-2024 гады


Тэрмін дзеяння праграмы сямейнага капіталу прадаўжаецца з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года з пашырэннем напрамкаў яго датэрміновага выкарыстання зыходзячы з інтарэсаў шматдзетных сем'яў. 

Гэта прадугледжана ўказам нумар 345 "Аб сямейным капітале", які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. 


Фарміраванне сямейнага капіталу будзе ажыццяўляцца ў беларускіх рублях, з базавым памерам на 1 студзеня 2020 года Br22,5 тыс. Пры гэтым для захавання пакупной здольнасці памер сямейнага капіталу будзе штогод індэксавацца ў залежнасці ад тэмпаў росту спажывецкіх цэн. 

Указам таксама прадугледжана, што права на назначэнне сямейнага капіталу маюць грамадзяне Беларусі пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей, калі з улікам народжанага (усыноўленага, удачаронага) дзіцяці ў сям'і выхоўваюцца не менш як трое дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.

Назначэнне сямейнага капіталу ажыццяўляецца пры звароце ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы. Права на зварот за назначэннем сямейнага капіталу можа быць рэалізавана на працягу 6 месяцаў з дня нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга і наступных дзяцей, а права на распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу - пасля заканчэння 18 гадоў з даты нараджэння дзіцяці, у сувязі з нараджэннем (усынаўленнем, удачарэннем) якога сям'я набыла права на назначэнне сямейнага капіталу. 

Пасля заканчэння 18 гадоў з даты нараджэння дзіцяці, у сувязі з нараджэннем (усынаўленнем, удачарэннем) якога сям'я набыла права на сямейны капітал, сродкі сямейнага капіталу могуць быць выкарыстаны на паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі, паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя, фарміраванне накапляльнай пенсіі маці. Датэрмінова сродкі сямейнага капіталу могуць быць выкарыстаны на паляпшэнне жыллёвых умоў шматдзетных сем'яў, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў; атрыманне паслуг у сферы адукацыі (для аплаты навучання пры атрыманні членамі сям'і сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі ў дзяржаўных установах адукацыі); атрыманне платных медыцынскіх паслуг, што аказваюцца арганізацыямі аховы здароўя. 

Парадак і канкрэтныя мэты выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу, а таксама парадак і ўмовы іх датэрміновага выкарыстання ўстанаўліваюцца Саветам Міністраў. Гэтыя сродкі будуць размяшчацца ва ўклады (дэпазіты) "Сямейны капітал" у ААТ "ААБ Беларусбанк". Сродкі, адносна якіх грамадзяне не звярнуліся на працягу 3 гадоў пасля заканчэння 18 гадоў з даты нараджэння дзіцяці, у сувязі з нараджэннем (усынаўленнем, удачарэннем) якога сям'я набыла права на назначэнне сямейнага капіталу, або нявыкарыстаныя на працягу 5 гадоў пасля падачы заявы аб распараджэнні імі, падлягаюць вяртанню ў рэспубліканскі бюджэт. 

У мэтах забеспячэння роўных магчымасцей для шматдзетных сем'яў, якім сямейны капітал назначаны раней (па праграме 2015-2019 гадоў), указам таксама прадастаўлена ім права на датэрміновае выкарыстанне гэтых сродкаў па пералічаных напрамках.

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.