Вы тут

Сёння афіцыйна адкрылася 74-я сесія Генеральнай Асамблеі ААН


17 верасня адкрылася 74-я сесія Генеральнай Асамблеі ААН. Яе Старшыня Тыджані Мухамад- Бандэ заявіў, што прыярытэтнымі ў ходзе гэтай сесіі будуць пытанні ліквідацыі беднасці і голаду, забеспячэння адукацыі і барацьбы са зменай клімату. А Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш нагадаў аб маючых адбыцца пяці самітах, якія пройдуць у першы тыдзень сесіі. Пра гэта паведамілі ў Службе навін ААН. 


 "У нас наперадзе напружаны год, мы пачынаем з пяці важнейшых сустрэч на вышэйшым узроўні: па клімаце, мэтах ў галіне ўстойлівага развіцця, фінансаванні развіцця, забеспячэнні ўсеагульнай аховы здароўя, а таксама па малых астраўных дзяржавах, якія развіваюцца", - падкрэсліў кіраўнік ААН. Ён павіншаваў Тыджані Мухамада-Бандэ з выбраннем на пасаду старшыні і пажадаў яму плённай сесіі.

 

 

Тыджані Мухамад-Бандэ, пастаянны прадстаўнік Нігерыі пры ААН, паабяцаў надаваць прыярытэтную ўвагу пытанням міру і бяспекі, у прыватнасці намаганням па прадухіленні і вырашэнню канфліктаў, а таксама па прасоўванні справядлівага эканамічнага і сацыяльнага парадку. Ён нагадаў пра неабходнасць умацоўваць дзейнасць у сферах абароны правоў чалавека і навакольнага асяроддзя, а таксама акцэнтаваў увагу на важнасці работы па ліквідацыі беднасці.

Антоніу Гутэрыш і Тыджані Мухамад-Бандэ нагадалі, што ў 2020 годзе свет адзначыць 75-годдзе ААН. Абодва лідары заявілі, што маючы адбыцца юбілей - гэта ўнікальная магчымасць аднавійь давер паміж краінамі.

У першыя дні працы новай сесіі будуць вырашацца, у асноўным, працэдурныя пытанні, у тым ліку звязаныя з размеркаваннем пунктаў парадку дня па шасці асноўных камітэтах асамблеі. 23 верасня пройдзе саміт па клімаце, яго мэта - узгадніць канкрэтныя шляхі выканання Парыжскага пагаднення. Галоўныя тэмы саміту: пераход на аднаўляльныя крыніцы энергіі, фінансаванне мер па стрымліванні змены клімату і падатак на вугляроды, скарачэнне прамысловых эмісіяў і экалагізацыі эканомікі. 24 верасня пачнуцца агульныя спрэчкі, перад удзельнікамі якіх выступяць 97 кіраўнікоў дзяржаў, пяць віцэ-прэзідэнтаў, 46 кіраўнікоў урадаў і 38 міністраў. Перад пачаткам агульных спрэчак генеральны сакратар прадставіць дзяржавам - членам ААН у сваім штогадовым дакладзе аб працы арганізацыі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.