Вы тут

У Мазырскім раёне ў ДТЗ з удзелам трох аўто пацярпелі 2 чалавекі


У Мазырскім раёне ў ДТЗ з удзелам трох аўто пацярпелі два чалавекі, перадае БелТА.


Аварыя адбылася сёння каля 7.40 на аўтадарозе Р31 Бабуйск - Мазыр - гр. Украіны. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца на Nissan ехаў з боку Мазыра ў напрамку нафтаперапрацоўчага завода. Ня пераканаўшыся ў бяспецы манеўру, для абгону калоны аўтамабіляў ён выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з грузавым MAN. Ад удару легкавік адкінула на аўтамабіль Peugeot, які ехаў у спадарожным з ёй кірунку.

Папярэдне, у аварыі пацярпелі два чалавекі.

На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ, аператыўна-следчая група. Высвятляюцца абставіны здарэння.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».