Вы тут

Жыхар Фаніпаля збірае сома з дэталяў аўтамабіляў


Пра незвычайныя арт-аб'екты, зробленыя жыхаром Фаніпаля Уладзімірам Канонікам, «Звязда» неаднойчы расказвала. Напрыклад, пра тое, як на мінскай АЗС з'явіўся скульптурна-інтэрактыўны персанаж у выглядзе матацыкла-пантэры, на якога можна лёгка ўзабрацца, зручна пасядзець, памацаць педалі, ручкі, прыборы, зрабіць фота вузлоў і механізмаў мотаагрэгата.


Калі ў пачатку сёлетняй вясны ў сталіцы адкрываўся байкерскі сезон, на галоўнай пляцоўцы свята Уладзімір Канонік выставіў свой чарговы арт-аб'ект пад назвай «Веламотацмок», якога ён таксама сканструяваў з дапамогай непатрэбных, зношаных, зламаных, выкінутых на сметніцу аўтадэталяў.

Наогул, многія скульптурныя кампазіцыі Уладзіміра Каноніка, створаныя з адходаў тэхрамонту, сталі часткай дызайнерскага афармлення тэрыторыі новых аўтазаправак Мінскай вобласці. Вось і цяпер мастак працуе: збірае з дэталяў легкавых і грузавых машын чарговы арт-аб'ект — вялікую па памеры і вазе рыбу, а менавіта — сома. Даведаўшыся пра новы праект, я паспяшаўся ў творчую майстэрню дэкаратыўных вырабаў. Там разам з сынам Арцёмам, прафесійным скульптарам Стасам Шашковым і электразваршчыкам Дзмітрыем Пякарскім (усе яны ёсць на здымках) аўтар праекта прымацоўваў апошнія дэталі, быццам наносіў апошнія штрыхі на гатовы твор.

— Сом — галоўная фігура кампазіцыі «Рыбачок», якая хутка з'явіцца на новай АЗС у курортным пасёлку Нарач Мядзельскага раёна, — кажа Уладзімір Канонік. — Побач будзе яшчэ вялікая вуда, і кожны, хто возьмецца за яе, стане падобны на шчасліўчыка, які злавіў гэтую рыбіну. Вось у чым сэнс інтэрактыўнай кампазіцыі.

А яшчэ аўтар паведаміў, што на стварэнне пяціметровага нарачанскага сома пайшоў цэлы месяц і амаль тысяча аўтазапчастак, а вага рыбы не меншая за паўтары тоны.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.