Вы тут

Праект «Я бачу!» у Віцебскай вобласці пашырыўся


Цяпер тры брыгады афтальмолагаў правяраюць зрок у школьнікаў. Агляды ў межах дабрачыннага праекта аднавіліся з пачаткам навучальнага года. Да дзвюх дзеючых далучылася трэцяя брыгада, якая будзе працаваць у Браслаўскім і Пастаўскім раёнах. Гэта дазволіць урачам агледзець каля 15 тысяч сельскіх школьнікаў з усёй Віцебшчыны — 21 раёна.


З верасня да снежня мабільныя брыгады медыкаў працягнуць сваю работу ў Мёрскім, Талачынскім, Чашніцкім, Лёзненскім, Гарадоцкім, Віцебскім, Ушацкім, Шаркаўшчынскім, Шумілінскім, Полацкім, Лепельскім, Браслаўскім і Пастаўскім раёнах. У гэты перыяд каля 10 тысяч школьнікаў атрымаюць кансультацыі афтальмолагаў.

Яшчэ 5,5 тысяч дзяцей было абследавана падчас першага этапу акцыі — напярэдадні летніх канікул у сельскіх школах Аршанскага, Дубровенскага, Бешанковіцкага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Расонскага і Сенненскага раёнаў. Больш чым у 30 % дзяцей выяўлены праблемы са зрокам. Агляды па месцы вучобы праходзяць для таго, каб вучні 1—11 класаў як мага раней даведаліся пра магчымыя парушэнні зроку і маглі своечасова атрымаць дапамогу. Усім неабходным для праверкі органаў зроку абсталяваны тры аўтамабілі, якія выкарыстоўваюцца для выязной работы ўрачоў. Па выніках аглядаў школьнікі атрымліваюць заключэнні спецыяліста аб стане зроку, пры неабходнасці — рэцэпты і накіраванні на далейшую дыягностыку ці аператыўнае лячэнне. Усе дзеці атрымліваюць і памяткі з правіламі захавання здароўя вачэй.

Праект «Я бачу!» рэалізуецца Беларускім дзіцячым фондам і кампаніяй А1 пры падтрымцы Віцебскага аблвыканкама і Міністэрства аховы здароўя. Віцебская вобласць — чацвёрты рэгіён, дзе ён ажыццяўляецца.

Загаловак у газеце: Акуліст дойдзе да кожнага

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.