Вы тут

Дом мінчан у прыватным сектары абакралі дзве жанчыны


Аператыўнікі Савецкага РУУС сталіцы сумесна з калегамі з упраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама затрымалі непрацуючых жанчын 1968 і 1977 гадоў нараджэння, якія абакралі дом гараджан.


З заявай аб знікненні грашовых сродкаў да міліцыянераў звярнулася 27-гадовая мінчанка. Жанчына патлумачыла, што з жылля, у якім яна пражывае сумесна са сваім маладым чалавекам, прапала каля 1400 рублёў.

Сталічнымі праваахоўнікамі было ўстаноўлена, што ў дзень, калі гаспадароў не было на месцы, па тэрыторыі прыватнага сектара хадзілі невядомыя жанчыны, якія гандлявалі адзеннем. Скарыстаўшыся адсутнасцю гаспадароў, яны праніклі на ўчастак, дзе пражывала 27-гадовая мінчанка і яе малады чалавек. Пакуль адна з жанчын чакала на вуліцы, другая пры дапамозе нажа адціснуць рыгель замка ў дзверах і пранікла ў дом. Выявіўшы ў шафе грошы, зламысніца прыбрала іх да сваіх рук і пакінула жыллё.

Міліцыяй асобы жанчын былі ўстаноўлены і іх удалося затрымаць. Мінчанкі прызналіся, што выкрадзеныя грашовыя сродкі яны патрацілі на асабістыя патрэбы, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама. Вядома, што адна з падазраваных раней ужо прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за здзяйсненне крадзяжу.

Сяргей РАСОЛЬКА

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.