Вы тут

У БДУ стартуе “Школа юных журналістаў і блогераў”


Каля 50 навучэнцаў старшых класаў школ, гімназій і ліцэяў стануць слухачамі першай у Беларусі  “Школы юных журналістаў і блогераў”.


Урачыстае адкрыццё адукацыйнага сезона адбудзецца 18 верасня на журфаку ў БДУ. Дзейнасць школы накіравана на прафарыентацыйную падрыхтоўку абітурыентаў і аказанне ім дапамогі ў выбары будучай прафесіі.

Навучанне будзе праходзіць раз у месяц з верасня па май. Школьнікі пазнаёмяцца са спецыфікай журналісцкай дзейнасці, усімі этапамі падрыхтоўкі медыяпрадуктаў, навучацца рабіць рэпаратжы, браць інтэрв'ю і ствараць цікавыя навіны. Праграма школы ўключае розныя майстар-класы, сустрэчы з вядомымі журналістамі і блогерамі.

Выкладчыкамі выступяць дасведчаныя журналісты з Беларусі, Расіі і іншых краін.

Адукацыйны праект з'яўляецца сумеснай ініцыятывай БДУ, камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Беларускага саюза журналістаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».